<p id="eow-description" class="">Падтрымай гэтае відэа: https://molamola.by/campaigns/1416
>
Светлы і сумны верш 24-гадовага Міхася Чарота быў напісаны амаль 100 гадоў таму, у 1920. У ім лірычны герой просіць заспяваць яму пра кветкі і зоркі, пра лепшыя дні і вясну, прыгадвае пра першае с...
<p id="eow-description" class="">Падтрымай гэтае відэа: https://molamola.by/campaigns/1416
>
Светлы і сумны верш 24-гадовага Міхася Чарота быў напісаны амаль 100 гадоў таму, у 1920. У ім лірычны герой просіць заспяваць яму пра кветкі і зоркі, пра лепшыя дні і вясну, прыгадвае пра першае спатканне і каханне і хоча заснуць пад гэты ціхі спеў… Але мае назву гэты верш не “Бывай” і не “Зорка Венера”, а куды больш трагічную — “На могілках”.
Відэа на, здавалася б, лірычную песню таму і знятае не ў выпадковым месцы, а на знакамітых могілках, пра якія ў сённяшняй Беларусі гавораць з вялікай неахвотай. У Курапатах — дзе, верагодней за ўсё, разам з многімі быў расстраляны і “заснуў” сам Міхась Чарот у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Відэаработа прысвечаная ўгодкам гэтай сумнай даты. У запісе ўзялі ўдзел прафесійныя музыкі саксафаніст Фёдар Малікін, бас-гітарыст Аляксандр Ільін, бубнач Яўген Гаўрусёў, спявак Уладзь Лепяшынскі і спявачка Валерыя Суравіцкая.
Ідэя: Алесь Сьнег, Уладзь Лепяшынскі
Відэа: Андрэй Шаўлюга</p>