Адрес электронной почты
Пароль
Я забыл свой пароль!
Входя при помощи этих кнопок, вы подтверждаете согласие с правилами
Имя
Адрес электронной почты
Пароль
Регистрируясь при помощи этих кнопок, вы подтверждаете согласие с правилами

Подробная информация

О храме

1988 г. Урачыстае святкаван­не 1000-годдзя Хрышчэння Русі. Першы зварот Мітрапаліта Мінска­га і Слуцкага Філарэта да гарадскіх уладаў аб вяртанні сабора верні­кам.

1990 г. Пачатак служэння ма­лебнаў і акафістаў каля сцен сабора. Утварэнне царкоўнай абшчыны на чале з протаіерэем Георгіем Латушкам.
Малітва каля сцен сабора, 1990 г.
1991 г. У выніку шматлікіх зва­ротаў духавенства і вернікаў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт 6 чэрвеня прыняў рашэнне аб перадачы будынка сабора Беларускаму Экзархату.
1991 г. 16 чэрвеня храм наведаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II, які акрапіў памяшканні старажытнага сабора святой вадой, благаслаўляючы іх вызваленне.
1991 г. 7 снежня ў сценах сабора адслужаны першы за 46 гадоў малебен з удзелам Мітрапаліта Мін­скага і Слуцкага Філарэта. Уладыка падараваў прыходу ікону «Спас у сілах» у разбяным акладзе.
У час візіту Патрыярха Аляксія II, 1991 г.1991 г. Каля паўднёвай сцяны сабора зроблены склеп для парэшткаў ранейшых пахаванняў, у тым ліку насельнікаў манастыра і служыцеляў сабора. Устаноўлены памятны знак з крыжом.
1991 г. Пачатак капітальнага рамонту храма і рэстаўрацыі жыва­пісу з актыўнай дапамогай прыха­джан і добраахвотных ахвярадаўцаў.
1992 г. Усталяванне перад храмам памятнага крыжа ў гонар 1000-годдзя заснавання Полацкай епархіі і Хрысціянства ў Беларусі.
1992 г. Петра-Паўлаўскі сабор уключаны ў спіс помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры г. Мінска, зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама 30 снежня 1992 г.
Першы малебен1993 г. Перанясенне іконы з ча­сцінкамі мошчаў святых мучані­каў Антонія, Іаана і Яўстафія з Ві­льні ў Мінск, размяшчэнне іконы ў левым прыдзеле сабора.
1995 г. Завяршэнне разборкі жалезабетонных перакрыццяў і шмат­лікіх перагародак, якія раздзялялі храм на чатыры паверхі.
1995 г. У час другога візіту Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II адбылося асвячэнне на Горнім месцы іконы Святой Троіцы (мастак Аляксандр Крэс).
1996 г. Сабору вернуты пры­хо­дскі дом, у ім размясціліся ня­дзельная школа, прасфорня, трапез­ная. З’явіліся памяшканні для катэ­хізатарскіх гутарак, дзіцячых ранішнікаў, рэпетыцый хора.
1997 г. Над цэнтральнай алтарнай часткай сабора ўсталяваны пазалочаны каваны крыж, а праз два гады такія крыжы ўвянчалі дзве храмавыя вежы.
1998 г. Уладкавана мармуровая салея з разбянымі ківотамі і кава­най агароджай, упрыгожанай брон­завымі серафімамі; вырабле­ны мармуровая хрысцільная купель, мазаічная падлога, абноўлены дах і прытвор.

1999 г. 6 красавіка адбылося асвя­чэнне і ўсталяванне на званіцы васьмі адлітых званоў, неўзабаве яны папоўніліся яш­чэ адным, самым вялікім. 5 сне­жня Мітрапалітам Мінскім і Слуц­кім Філарэтам здзейснена ўрачыстае асвячэнне ўсіх трох храмавых прастолаў сабора: галоўнага — у гонар святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, правага — у гонар святой велікамучаніцы Екацярыны, левага — у гонар мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх.
2000 г. Адкрыццё прыходскага летніка для вучняў нядзельнай школы ў вёсцы Кучкуны Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
2001 г. 9 снежня ў саборы адбылося святочнае богаслужэнне з нагоды 10-лецця з дня аднаўлення богаслужэнняў у храме.
Археалагічныя знаходкі, 2003 г.2003 г. На прылеглай да сабора тэрыторыі праведзены археала­гіч­ныя раскопкі (кіраўнік — вядучы археолаг Пётр Русаў). Выяўлены рэшткі пахаванняў, металічныя прадметы, гліняныя і шкляныя вырабы, фрагменты будаўнічага матэрыялу XVIII–XIX стст.
2006 г. Завершана пабудова пры­ходскага дома — «Іканапісных май­стэрняў».
2008 г. 17 лютага справа ад уваходу ў храм усталяваны і ўрачыста асвячоны крыж да 400-годдзя па­мяці абаронца Праваслаўя дабравернага князя Канстанціна Васі­лія Астрожскага (†1608).
2011 г. 15 мая ў саборы адбылося праслаўленне прп. Ляонцiя, архi­мандрыта Вiленскага, вызнаўцы.

Престольные праздники

12 июля / 29 июня
ап. Павел
12 июля / 29 июня
ап. Петр

Контактная информация

Адрес официального сайта храма:

http://www.sppsobor.by/

Координаты:

53°54`16.95``с.ш. 27°33`6.40``в.д.

Телефон:

+375292267475